Подлiнеў Раман Леанідавіч

Подлiнеў Раман Леанідавіч
Намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Генерал-маёр
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў пасёлку гарадскога тыпу Казанка Мікалаеўскай вобласці, Украіна.

Пасля заканчэння ў 1993 годзе Санкт-Пецярбургскага сувораўскага ваеннага вучылішча паступіў на факультэт пагранічных войскаў пры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які паспяхова скончыў у 1997 годзе. У 2009 годзе з адзнакай скончыў Пагранічную акадэмію ФСБ Расійскай Федэрацыі, у 2016 - з адзнакай і залатым медалём - факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Службу праходзіў на розных пасадах у органе пагранiчнай службы спецыяльнага прызначэння, Полацкім пагранатрадзе, Дзяржаўным пагранiчным камітэце Рэспублікі Беларусь. З 2016 года - начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржпагранкамітэта.
Указам Прэзідэнта ад 7 кастрычніка 2019 г. № 371 прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў ахове Дзяржаўнай гранiцы», «За бездакорную службу» I, II, III ступені. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Жанаты, выхоўвае сына і дачку.