Электронныя звароты грамадзян

Электронныя звароты падаюцца ў органы пагранічнай службы толькі праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў у сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел
Доступ да сістэмы ажыццяўляецца бясплатна.
Каб падаць электронны зварот, неабходна прайсці ідэнтыфікацыю.
Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.

    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання)
    • выклад сутнасці звароту.
    • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
    • выклад сутнасці звароту.
  • Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы
  • Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
  • Пры невыкананні ўказаных патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці
  • Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
  • На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя апавяшчэнні) у выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.
  • У выпадку, калі паступаюць звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў і яны носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Дзяржпагранкамітэта без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
  • Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай ці электроннай заявы.