Баннеры на главную бел

Беларускія пагранiчнiкi затрымалі грамадзян Алжыра і Расіі, якія спрабавалі парушыць гранiцу

07.03.2019
Беларускія пагранiчнiкi затрымалі грамадзян Алжыра і Расіі, якія спрабавалі парушыць гранiцу
5 сакавіка на пост дзяжурнага адной з пагранічных застаў ў Гродзенскім раёне паступіў сігнал спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу. Пра спробу парушэння гранiцы быў аператыўна паінфармаваны польскі бок.

Падчас адпрацоўкі ўчастка мясцовасці з прымяненнем службовага сабакі трывожная група ў паўкіламетра ад гранiцы з Польшчай затрымала мужчыну неславянскай знешнасці. Ён апынуўся грамадзянінам Алжыра 1993 г.н., які такім незаконным спосабам планаваў пераправіцца ў краіны ЕС у пошуках лепшых умоў жыцця. Выхадзец з Паўночнай Афрыкі змешчаны ў ІЧУ Гродзенскай пагрангрупы. 

Пачаты адміністрацыйны працэс па некалькіх артыкулах КаАП Рэспублікі Беларусь. Замежніку пагражае прыцягненне да адказнасці за незаконнае перасячэнне гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму і правілаў знаходжання.

Адміністрацыйная адказнасць за спробу парушэння гранiцы пагражае і 35-гадоваму грамадзяніну Расіі. Ён быў затрыманы 4 сакавіка па інфармацыі мясцовага жыхара на аўтавакзале ў Ашмянах. Мужчына прызнаўся, што меў намер незаконна трапіць у Літву і далей у краіны Заходняй Еўропы, каб схавацца ад крымінальнага пераследу на радзіме.