Баннеры на главную бел

Затрыманы замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца ў вышуку

11.03.2019
Затрыманы замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца ў вышуку Фота носіць ілюстрацыйны характар
За два дні пагранiчнікі выявілі і затрымалі двух замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў вышуку.

7 сакавіка ў пункце пропуску "Каменны Лог» пры афармленні на ўезд у нашу краіну аўтамабіля Peugeot смаргонскія пагранiчнікі затрымалі 60-гадовага грамадзяніна Расіі. Падчас правядзення праверачных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

8 сакавіка ў пункце пропуску Нацыянальнага аэрапорта Мінск пры афармленні пасажыраў рэйса «Ташкент - Мінск» быў выяўлены 25-гадовы грамадзянін Узбекістана. Малады чалавек знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за здзяйсненне крадзяжу.

Замежныя грамадзяне ва ўстаноўленым парадку перададзеныя супрацоўнікам міліцыі.