Баннеры на главную бел

На гранiцы з Польшчай канфіскавана больш за 20 кілаграмаў марыхуаны і гашышу

03.04.2019
На гранiцы з Польшчай канфіскавана больш за 20 кілаграмаў марыхуаны і гашышу
Каля 2 гадзін ночы 30 сакавіка ў пункце пропуску «Пясчатка» падчас афармлення на ўезд у Беларусь аўтамабіля Land Rover, якім кіраваў грамадзянін Расіі, пагранічны нарад з прымяненнем службовага сабакі выявіў прыкметы перамяшчэння забароненых прадметаў праз гранiцу.

Падчас спецыяльнага надгляду стала ясна, што бензабак пазадарожніка выкарыстоўваецца не па прызначэнні. У ім выявілі 29 пакетаў і 52 цыліндрычныя пасудзіны з рэчывамі расліннага паходжання зялёнага і карычневага колеру. Усё змесціва было адпраўлена на экспертызу. 
Паводле яе вынікаў устаноўлена, што выяўлены "багаж" грамадзяніна Расiі склалі 10 кілаграмаў марыхуаны і 11 - гашышу.

 У дачыненні да замежніка распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.