Баннеры на главную бел

Пагранічнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння цыгарэт праз граніцу з выкарыстаннем Phantom 4

16.04.2019
Пагранічнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння цыгарэт праз граніцу з выкарыстаннем Phantom 4 Фота носіць ілюстрацыйны характар

15 красавіка ў Гродзенскім раёне ў 1,5-кіламетрах ад граніцы пагранічнікі затрымалі двух жыхароў Гродна. Маладыя людзі 1987 і 1988 гг.н. выкарыстоўвалі лятальны апарат для перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз беларуска-польскую граніцу. Для гэтага яны перарабілі квадракоптар саматужным спосабам, каб выкарыстоўваць яго ў супрацьпраўнай дзейнасці.

Нашы суайчыннікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне пагранічнага рэжыму, а менавіта за незаконнае выкарыстанне лятальнага апарата ў межах пагранічнай зоны без апавяшчэння органаў пагранічнай службы. Ім пагражае штраф да 50 б.в.

Квадракоптар і 8 блокаў цыгарэт перададзены супрацоўнікам мытні.