Баннеры на главную бел

У «Катлоўцы» пратэставалі сістэму сканавання аўтамабіляў

17.04.2019
У «Катлоўцы» пратэставалі сістэму сканавання аўтамабіляў

16 красавіка ў пункце пропуску «Катлоўка» пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі ААТ «Агат - сістэмы кіравання» падвялі вынікі паўгадавога эксперыменту па прымяненні сістэмы сканавання днішча аўтамабіляў.

Адкрытым акцыянерным таварыствам «АГАТ-сістэмы кіравання» распрацаваны прадукт, які дазваляе дыстанцыйна візуальна даследаваць днішча транспартнага сродку без яго спынення. Акрамя таго, магчымасці сістэмы дазваляюць запісваць на відэа і рабіць здымкі даследаваных аб'ектаў, счытваць нумары і працаваць у комплексе з тэхнічнымі сродкамі пагранічнага кантролю.

Асноўныя задачы сістэмы – барацьба з кантрабандай, супрацьдзеянне тэрарызму, незаконнаму абароту наркотыкаў і зброі.