Баннеры на главную бел

Да ўвагі грамадзян, якія плануюць паездкі ў Польшчу!

19.04.2019
Да ўвагі грамадзян, якія плануюць паездкі ў Польшчу! Фота носіць ілюстрацыйны характар

З 20 па 22 красавіка ў сувязі са святкаваннем у Польшчы Вялікадня, а таксама правядзеннем грамадскіх і рэлігійных мерапрыемстваў у вышэйзгаданы перыяд на тэрыторыі ўсёй краіны чакаецца ўвядзенне часовых абмежаванняў на рух вялікагрузнага транспарту агульнай масай звыш 12 тон. Поўная забарона на рух вялікагрузных аўтапаяздоў чакаецца ў бліжэйшыя выхадныя дні:

20.04 - з 19.00 да 23.00

21.04 - з 09.00 да 23.00

22.04 - з 09.00 да 23.00

Акрамя таго, абмежаванне будзе дзейнічаць у перыяд:

30.04 - з 19.00 да 23.00

01.05 - з 09.00 да 23.00

02.05 - з 19.00 да 23.00

03.05 - з 09.00 да 23.00

Забарона не распаўсюджваецца на вялікагрузныя транспартныя сродкі, якія перавозяць небяспечныя грузы, грузавікі з прадуктамі, якія хутка псуюцца і машыны з жывёламі, аўтацягнікі, якія знаходзяцца на момант увядзення абмежаванняў у тэрміналах пунктаў пропуску і аформленыя на ўезд/выезд, аўтобусы міжнароднага накіравання.