Баннеры на главную бел

У мінскім аэрапорце затрыманы іранцы з фальшывымі пашпартамі

19.04.2019
У мінскім аэрапорце затрыманы іранцы з фальшывымі пашпартамі Фота носіць ілюстрацыйны характар

18 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пагранічнікі ва ўзаемадзеянні са службай бяспекі авіякампаніі «Белавія» затрымалі дваіх грамадзян Ірана. Яны спрабавалі перабрацца ў краіны Еўрасаюза з падробленымі дакументамі.

Каля 6 гадзін раніцы пры пасадцы на рэйс «Мінск-Парыж» з фальшывым пашпартам Грэцыі быў затрыманы іранец 1975 года нараджэння. Пагранічнікі ўстанавілі, што старонка пашпарта з дадзенымі аб уладальніку падроблена.

Аналагічны выпадак адбыўся праз некалькі гадзін. 38-гадовая грамадзянка Ірана спрабавала вылецець у Берлін па падробленаму чэшскаму пашпарце.

Мэта абодвух правапарушальнікаў – пошук лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

У дачыненні да затрыманых ужо распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за выкарыстанне падробленых дакументаў. Да завяршэння разглядаў замежнікі будуць знаходзіцца ў ІЧУ Мінгарвыканкама.