Баннеры на главную бел

У перыяд рэлігійных свят будуць дадаткова адкрыты пункты спрошчанага пропуску

19.04.2019
У перыяд рэлігійных свят будуць дадаткова адкрыты пункты спрошчанага пропуску Фота носіць ілюстрацыйны характар

Для зручнасці жыхароў пагранічных тэрыторый у перыяд рэлігійных свят дадаткова будуць функцыянаваць некалькі пунктаў спрошчанага пропуску.

На тэрыторыі адказнасці Лідскага пагранічнага атрада будуць працаваць «Геранёны» («Кракуны») – 21 і 28 красавіка з 11:00 да 17:00, у «Піцкунах» («Нарвілішкес») – 21 і 28 красавіка з 12:00 да 17:00 пропуск будзе ажыццяўляцца толькі ў пешым парадку.

У Мазырскім пагранічным атрадзе пункт спрошчанага пропуску «Глушкевічы» (Будкі-Каменскія) будзе працаваць 28 красавіка з 9.00 да 17.00.

У Пінскім пагранатрадзе ў пункце спрошчанага пропуску «Віўнева» («Дольск») афармленне будзе ажыццяўляцца 28 і 29 красавіка з 9.00 да 18.00, праз «Дзяржынск» ( «Познань») – толькі 28 красавіка з 9.00 да 18.00.

Неабходна ўлічваць, што ў названых пунктах спрошчанага пропуску будуць афармляць грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт, а на граніцы з ЕС – яшчэ і візу.