Баннеры на главную бел

У Магілёве адбылося 52-е пасяджэнне калегіі Пагранiчнага камітэта Саюзнай дзяржавы

25.04.2019
У Магілёве адбылося 52-е пасяджэнне калегіі Пагранiчнага камітэта Саюзнай дзяржавы

25 красавіка ў Магілёве адбылося 52-е пасяджэнне калегіі Пагранiчнага камітэта Саюзнай дзяржавы. У яго рабоце прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Анатоль Лапо, першы намеснік Дырэктара - кіраўнік Пагранічнай службы Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі генерал арміі Уладзімір Кулішоў, а таксама іншыя афіцыйныя асобы. 

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні ўдасканалення нарматыўна-прававой базы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у сферы арганізацыі пагранічнай бяспекі, навуковага забеспячэння аператыўна-службовай дзейнасці. Акрамя таго, разгледжана пытанне падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску. Бакі ўзгаднілі намаганні па парадку пропуску ўдзельнікаў і заўзятараў гульняў з Расіі ў Беларусь у рамках рэалізацыі двухбаковага спартыўнага пагаднення, падпісанага ў Мінску 29 траўня 2018 г і вызначылі парадак узаемадзеяння ведамстваў. 

Яшчэ адным напрамкам пасяджэння калегіі стаў разгляд рэалізацыі праграмы «Удасканаленне пагранiчнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на перыяд 2017-2021 гадоў. Яна распрацавана ў адпаведнасці з Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года і прадугледжвае рэалізацыю асноўных палажэнняў Канцэпцыі пагранiчнай палітыкі Саюза Беларусі і Расіі. Рэалізацыя гэтага дакумента павышае эфектыўнасць аператыўна-службовай дзейнасці за кошт уладкавання знешняй гранiцы Саюзнай дзяржавы і стварае спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення службовай дзейнасці пагранiчнiкамi дзвюх краін.

Прынятыя на калегіі рашэнні дазволяць павысіць узровень сумеснай дзейнасці і больш эфектыўна выкарыстоўваць агульныя магчымасці па арганізацыі пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.