Баннеры на главную бел

У пункце пропуску «Катлоўка» пры спробе ўвозу ў Беларусь затрымана буйная партыя наркатычных сродкаў

03.05.2019
У пункце пропуску «Катлоўка» пры спробе ўвозу ў Беларусь затрымана буйная партыя наркатычных сродкаў
2 мая пры афармленні на ўезд у Беларусь з Літвы на «зялёным» канале аўтамабіля Citroen расійскай рэгістрацыі пагранічны нарад з прымяненнем службовага сабакі выявіў магчымае знаходжанне ў ім наркатычных сродкаў.

У ходзе правядзення паглыбленага надгляду сумесна з супрацоўнікамі мытні ў падлозе мікрааўтобуса выяўлена падвойнае дно. У ім знаходзілася буйная партыя рэчывы расліннага паходжання карычневага колеру, спакаваная ў брыкеты, агульнай вагой 311120 кг. Па заключэнні эксперта Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз канфіскаванае рэчыва з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам гашышам.

Па дадзеным факце органам дазнання Смаргонскай пагрангрупы ўзбуджана Крымінальная справа па арт. 328-1: Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Незаконнае перамяшчэнне праз гранiцу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў). Кіроўца - 46-гадовы грамадзянін Расіі затрыманы і змешчаны ў ІЧУ Смаргонскай пагрангрупы для далейшага разбiральнiцтва.