Баннеры на главную бел

Правапарушальнікі з розных краін і кантынентаў затрыманы пагранічнікамі за мінулыя выхадныя

11.05.2019
Правапарушальнікі з розных краін і кантынентаў затрыманы пагранічнікамі за мінулыя выхадныя Фота носіць ілюстрацыйны характар

За мінулыя выхадныя на польскім і ўкраінскім кірунках беларускія пагранічнікі затрымалі шэсць парушальнікаў заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы.

Каля 8 гадзін 4 мая непадалёк ад вёскі Падліпкі Гродзенскага раёна былі выяўлены два парушальніка пагранічнага рэжыму. Імі апынуліся 28-гадовы грамадзянін ЗША і грамадзянка Кубы 1986 года нараджэння.

У выніку прагулка па пагранзоне без пропускаў завяршылася для замежнікаў штрафам.

Праз гадзіну на ўчастку адказнасці Пінскага пагранатрада каля дзяржаўнай граніцы затрымалі невядомага, які незаконна перабраўся з Украіны ў Беларусь. Парушальнікам апынуўся 35-гадовы жыхар Украіны. Мужчына пайшоў на парушэнне закона з мэтай далейшага руху ў Расію.

Увечары гэтага ж дня ў Брэсцкім раёне паблізу беларуска-польскай граніцы выяўлены грамадзянін Расіі без дакументаў на права знаходжання ў пагранічнай зоне. Мужчына адмовіўся патлумачыць мэту свайго знаходжання ў прыграніччы, аднак падобныя «турысты» ужо не раз сустракаліся пагранічнікам. У выніку разбіральніцтва было ўстаноўлена, што расіянін меў намер парушыць дзяржаўную граніцу.

8 мая каля 14 гадзін у пункце пропуску «Весялоўка» пры выездзе ва Украіну за парушэнне правілаў знаходжання затрыманы грамадзянін Алжыра. Прычынай таму стала адсутнасць беларускай візы ў пашпарце замежніка.

Праз 3 гадзіны там жа за парушэнне правілаў знаходжання быў выяўлены грамадзянін Азербайджана. Справа ў тым, што мужчыну раней ужо дэпартавалі з Беларусі з забаронай уезду ў краіну да 2024 года. Аднак ён праігнараваў забарону і парушыў закон.

У дачыненні да ўсіх правапарушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс. Акрамя таго, грамадзяніну Азербайджана за парушэнне забароны ўезду ў Беларусь пагражае крымінальная адказнасць.