Баннеры на главную бел

Клятву на вернасць беларускаму народу прынеслі больш за 500 пагранiчнікаў новага папаўнення

08.06.2019
Клятву на вернасць беларускаму народу прынеслі больш за 500 пагранiчнікаў новага папаўнення

8 чэрвеня ў органах пагранiчнай службы прайшла цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі. Клятву на вернасць беларускаму народу прынеслі больш за 500 чалавек, прызваных вясной 2019 года.

Ва ўрачыстым рытуале ў прысутнасці блізкіх і сяброў на страявым плацу групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ОПС у Дзяржынску прынялі ўдзел каля 80 вайскоўцаў. З гэтай важнай падзеяй у жыцці іх павіншавалі Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, старшыня Дзяржынскага раённага савета дэпутатаў Аляксандр Саракач, ваенны камісар Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў падпалкоўнік Аляксандр Чаура, ветэраны-пагранічнікі.

Пасля прыняцця прысягі адбыўся традыцыйны мітынг, які завяршыўся праходжаннем урачыстым маршам. Бацькі навабранцаў змаглі пагутарыць з камандаваннем , якое паведамiла пра асаблівасці і перспектывы службы маладых пагранiчнікаў.

Сённяшнім урачыстасцям папярэднічалі напружаныя тыдня курсу пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Яшчэ на этапе адбору ў ваенных камісарыятах прызыўнікі прайшлі медыцынскае абследаванне, а таксама  псіхалагічнае тэставанне, так як у пагранiчнікаў фізічны і маральны стан павінны быць на высокім узроўні. Для службы на гранiцы маюць значэньне адукацыя, сацыяльная характарыстыка, высокія маральныя якасці і нават сямейнае становішча прызыўніка.

Ужо ў панядзелак новае папаўненне працягне падрыхтоўку ў навучальных пунктах, пасля заканчэння якой ваеннаслужачых размяркуюць у падраздзяленні гранiцы па сваіх спецыяльнасцях. А сёння ў іх ёсць магчымасць пагутарыць са сваімі роднымі і блізкімі, атрымаўшы першае звальненне.