Баннеры на главную бел

Абстаноўка на гранiцы і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва сталі тэмамі рабочай сустрэчы Галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Літвы

13.06.2019
Абстаноўка на гранiцы і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва сталі тэмамі рабочай сустрэчы Галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Літвы
13 чэрвеня ў Гродне завяршылася рабочая сустрэча Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі. Генерал-маёр Анатоль Лапо і генерал Рэнатас Пажэла абмеркавалі сітуацыю на беларуска-літоўскай дзяржаўнай гранiцы, а таксама стан і перспектывы супрацоўніцтва пагранiчных ведамстваў дзвюх краін.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб мерапрыемствах, якія праводзяцца пагранічнымі ведамствамі дзвюх краін у сферы арганізацыі пагранічнай бяспекі, у тым ліку інжынернага абсталявання сумеснага ўчастка і прымянення новых тэхнічных сродкаў аховы гранiцы. Па агульным меркаванні, адкрыты і давяральны дыялог спрыяе больш эфектыўнай арганізацыі аховы сумеснага ўчастка.

Таксама былі разгледжаны вынікі аператыўна-службовай дзейнасці пагранічных ведамстваў за пяць месяцаў 2019 года, абмеркаваны асноўныя тэндэнцыі супрацьпраўнай дзейнасці на беларуска-літоўскай дзяржаўнай гранiцы. Адзначана, што абстаноўка ў гэтым годзе заставалася стабільнай і кантралюемай, у вялікай ступені дзякуючы скаардынаваным дзеянням пагранічнікаў дзвюх краін.

Як адзначылі Галоўныя пагранічныя ўпаўнаважаныя, паспяхова выконваецца План сумесных мерапрыемстваў Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь і Службы аховы дзяржаўнай гранiцы пры МУС Літоўскай Рэспублікі на 2018-2019 гады. Дадзена станоўчая ацэнка развіццю сумеснай праектнай дзейнасці, пры гэтым адзначаны высокі ўзровень узаемнага даверу паміж ведамствамі.

Рабочая сустрэча прайшла ў атмасферы ўзаемаразумення і канструктыўнага супрацоўніцтва. У наступны раз Галоўныя пагранічныя ўпаўнаважаныя сустрэнуцца ў 2020 годзе на тэрыторыі Літвы.