Баннеры на главную бел

Грамадзяніна Украіны, якi знаходзiцца у вышуку, затрымалі ў пункце пропуску «Новая Гута»

13.06.2019
Грамадзяніна Украіны, якi знаходзiцца у вышуку,   затрымалі ў пункце пропуску «Новая Гута» Фота носіць ілюстрацыйны характар
12 чэрвеня ў пункце пропуску «Новая Гута» пры афармленні на ўезд у Беларусь іншамаркі Mercedes гомельскія пагранiчнікі затрымалі 28-гадовага грамадзяніна Украіны.

Падчас праходжання пашпартнага кантролю высветлілася, што жыхар Кіева знаходзіцца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола.

Ва ўстаноўленым парадку малады чалавек быў перададзены супрацоўнікам міліцыі.