Баннеры на главную бел

Як не стаць пасобнiкам парушальнікаў дзяржгранiцы

18.06.2019
Як не стаць пасобнiкам парушальнікаў дзяржгранiцы Фота носіць ілюстрацыйны характар
З надыходам летняга перыяду на беларуска-польскай гранiцы істотна актывізаваліся спробы яе парушэння замежнымі грамадзянамі з краін Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу: Алжыра, Ірака, Сірыі і Туніса.

У большасці выпадкаў саўдзельнікамі спробаў незаконнага парушэння гранiцы з'яўляліся вадзіцелі таксі як з рэгіёнаў, так і з Мінска.

Падчас заказу перавозчыка патэнцыйныя мігранты прадстаўляюцца «турыстамі», пазначаюць маршруты, нібыта, для наведвання славутасцяў краіны паблізу прыгранiчча. Аднак у дарозе па патрабаванню кліента маршрут змяняецца і, як правіла, канчатковай кропкай з'яўляецца прыбыццё ў пагранiчную зону.

Пры гэтым кіроўцы, хай і мімаволі, становяцца саўдзельнікамі ў здзяйсненні правапарушэння, паколькі дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абазначаны асаблівы парадак для ўезду, знаходжання і транзітнага праезду ў межах погранiчнай зоны, за парушэнне якога прадугледжаны адміністрацыйны штраф у памеры да 50 б.в.

Аднак пры наяўнасці прамога намеру ў арганізацыі незаконнага выезду з Беларусі замежных грамадзян ужо прадугледжана крымінальная адказнасць да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Дзяржпагранкамітэт выказвае падзяку грамадзянам, якія аказваюць дапамогу ў ахове Дзяржаўнай гранiцы і рэкамендуе асобам, якія аказваюць паслугі па пасажырскіх перавозках, пры ўзнікненні падазрэнняў аб магчымых парушэннях, звязаных са знаходжаннем у пагранiчнай зоне паведамляць пра гэта ў бліжэйшае падраздзяленне органаў пагранiчнай службы.