Баннеры на главную бел

Грамадзяне Украіны, Расіі і Беларусі затрыманы за парушэнне граніцы

22.07.2019

За выхадныя пагранічнікі тройчы прадухілілі парушэнне граніцы на ўкраінскім і літоўскім напрамках.

Грамадзяне Украіны, Расіі і Беларусі затрыманы за парушэнне граніцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

19 ліпеня пагранічнікі заставы «Лоша» з дапамогай сістэмы відэаназірання заўважылі невядомага, які накіроўваўся ў бок беларуска-літоўскай граніцы. Праз некалькі хвілін ён быў затрыманы. Парушальнікам аказаўся грамадзянін Расіі. Жыхар Алтайскага краю растлумачыў, што накіроўваўся ў Вільню з турыстычнай мэтай, але адсутнасць візы не дазваляла зрабіць гэта легальна.

Праз некалькі гадзін у Ельскім раёне за парушэнне граніцы быў затрыманы жыхар Данецкай вобласці. Мужчына накіроўваўся ў госці да сваякоў і наўмысна парушыў закон, бо ведаў, што праз граніцу яго не прапусцяць. Раней замежны грамадзянін перавысіў час знаходжання ў Беларусі, за што яму было забаронена ўязджаць у краіну да 2024 года.

21 ліпеня пагранічнікам паступіла інфармацыя ад літоўскіх калег аб руху ў бок беларускай тэрыторыі аднаго невядомага. Неўзабаве ў раёне населенага пункта Жусіны Астравецкага раёна быў выяўлены мужчына. На патрабаванні спыніцца ён не адрэагаваў, але гэта не дапамагло яму схавацца ад пагранічнікаў. Пры сабе ў парушальніка не было дакументаў. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што мужчына з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, а ішоў ён да месца жыхарства – у Астравецкі раён.

У выніку затрыманыя прыцягнуты да адказнасці за парушэнне граніцы і пагранічнага рэжыму, а грамадзянін Украіны яшчэ і за парушэнне правілаў знаходжання. Усім ім пагражаюць штрафы да 50 базавых велічынь і дэпартацыя на тэрмін да 5 гадоў. Жыхар Астравецкага раёна будзе падвергнуты адміністрацыйнаму пакаранню не толькі за парушэнне граніцы і пагранічнага рэжыму, але і за невыкананне законных патрабаванняў службовай асобы. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф ад дзвюх да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.