Баннеры на главную бел

Парушальнікі граніцы з Ірака затрыманы ў Брэсцкім раёне

04.09.2019

2 верасня пагранічнікі затрымалі чацвярых грамадзян Ірака паблізу ад беларуска-польскай граніцы ў Брэсцкім раёне.

Парушальнікі граніцы з Ірака затрыманы ў Брэсцкім раёне

Было ўстаноўлена, што мужчыны прыбылі ў Брэст са сталіцы, пасля чаго на таксі выехалі ў н.п. Прылукі Брэсцкага раёна. Пры сабе ў іх меліся карты прыгранічча. У якасці арыентыру на мясцовасці парушальнікамі была абраная вясковая царква. Ад яе ноччу 2 верасня замежнікі і рушылі ў напрамку граніцы, аднак былі затрыманы пагранічным нарадам.

Грамадзяне Ірака ў бліжэйшы час будуць дэпартаваны за кошт іх уласных сродкаў з забаронай уезду ў Рэспубліку Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. У дачыненні да жыхара Брэста, які прывёз замежнікаў у пагранічную зону, распачаты адміністрацыйны працэс за дапамаганне ў парушэнні пагранічнага рэжыму. Максімальная адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана ў выглядзе штрафу ў памеры 50 б.в.