Баннеры на главную бел

Замежных грамадзян, якія спрабавалі нелегальна трапіць у ЕС, затрымалі пагранічнікі

09.09.2019
Замежных грамадзян, якія спрабавалі нелегальна трапіць у ЕС, затрымалі пагранічнікі Фота носіць ілюстрацыйны характар

6 верасня ў Гродзенскім раёне пагранічны нарад затрымаў невядомага мужчыну, які знаходзіўся ў 3,5 кіламетрах ад беларуска-польскай граніцы.

Ім аказаўся 27-гадовы грамадзянін Кубы. Пры сабе ў замежніка былі асабістыя рэчы, мабільны тэлефон, ліхтар, компас і грашовыя сродкі ў памеры 200 долараў ЗША.

7 верасня ў раёне населенага пункта Еткішкі за спробу парушэння беларуска-літоўскай граніцы была затрымана 23-гадовая грамадзянка Расіі, жыхарка Санкт-Пецярбурга.

Мэта ў замежных грамадзян была адна - нелегальна трапіць у краіны Еўрасаюза.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйныя працэсы па артыкулах 23.29, ч.1 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яны змешчаныя ў ІЧУ, вядзецца далейшае разбіральніцтва.