Баннеры на главную бел

Стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі БАМБЕЛ-4

06.09.2019

6 верасня ў Мінску афіцыйны адкрыты сумесны праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на граніцы Рэспублікі Беларусь з Літоўскай Рэспублікай (БАМБЕЛ-4)» у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гг. Праект рэалізуецца сумесна Дзяржаўным пагранічным камітэтам Беларусі і Службай аховы Дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы.

Стартаваў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі БАМБЕЛ-4

Дадзены праект з бюджетам больш за 3 мільёны 700 тысяч еўра (больш за 8 844 480 беларускіх рублёў) з’яўляецца лагічным працягам папярэдняга БАМБЕЛ-3, які быў рэалізаваны ў 2009 - 2011 гадах. Тады ён дазволіў беларускай пагранслужбе стварыць сучасную сістэму сувязі і передачы дадзеных на беларуска-польскай граніцы.

Аказанне тэхнічнай дапамогі ў стварэнні тэлекамунікацыйнай сеткі на ўзроўні найноўшых тэхналогій, заснаваных на выкарыстанні валаконна-аптычных ліній сувязі з высокай прапускной здольнасцю, БАМБЕЛ-4 уносіць вясомы ўклад ва ўдасканаленне сістэмы кіравання органамі пагранічнай службы на беларуска-літоўскім участку граніцы.

Агульная працягласць валаконна-аптычных ліній сувязі, плануемых да будаўніцтва, складае амаль 400 кіламетраў, а колькасць станцыённых аб’ектаў - каля 50. Усе работы плануецца завяршыць усяго за 24 месяцы.

У рамках рэалізацыі БАМБЕЛ-4 будзе праведзена глыбокая мадэрнізацыя тэлекамунікацыйнай інфраструктуры пагранслужбы на беларуска-літоўскім участку граніцы, якая дазволіць пабудаваць надзейную высокахуткасную сетку. Гэта забяспечвае выкарыстанне ўсіх найноўшых відаў тэлекамунікацыйных паслуг у інтэрэсах аховы граніцы, а таксама створыць умовы для пабудавання сістэмы інтэграванага кіравання граніцай з выкарыстаннем найноўшых тэхнічных сродкаў у яе ахове.

Праект БАМБЕЛ-4 унясе значны ўклад у забяспячэнне максімальна камфортных умоў перасячэння беларуска-літоўскай граніцы для законапаслухмяных грамадзян і стварэнне надзейнага бар’ера на шляху рэалізацыі злачынных замыслаў міжнародных крымінальных супольнасцяў.

Як адзначыў у сваім выступленні на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэту генерал-маёр Ігар Печань, БАМБЕЛ-4 з’яўляецца надзвычай важным для беларускага паграічнага ведамства, унікальным па змесце і самым буйным праектам стварэння аб’ектаў тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ў Беларусі, які рэалізуецца Еўрапейскім Саюзам, не толькі ў дачыненні яго тэхналагічнасці, тэрмінаў будаўніцтва, кошту, але і па яго масштабнасці.

У сваю чаргу менэджэр праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь Оута Хермалахці падкрэсліла: «Дзякуючы гэтай сумеснай рабоце мы дасягаем такіх граніц, якія добра функцыянуюць. Яны бяспечныя, закрытыя для супрацьпраўнай дзейнасці і адначасова адкрытыя для законапаслухмяных грамадзян. Гэта вельмі важна, таму што мы суседзі – Беларусь і Еўрасаюз, і гэтыя граніцы нас злучаюць, а не адштурхоўваюць ».

Абстаноўка, якая ў бягучы час складваецца на сумеснай працяглай граніцы Беларусі з Еўрапейскім Саюзам, пацвярджае неабходнасць і актуальнасць рэалізацыі падобных праектаў па ўмацаванні як нацыянальнай, так і еўрапейскай пагранічнай бяспекі ў мэтах дзейснага процідзеяння выклікам і пагрозам з боку трансгранічнай злачыннасці. У сувязі з гэтым, забеспячэнне эфектыўнай і своечасовай сувязі паміж падраздзяленнямі граніцы мае першапачатковае значэнне для прагназавання сітуацыі, якая складваецца, і прыняцця своечасовых папераджальных мер на кіраўнічым узроўні.

Падчас цырымоніі Ігар Печань ад пагранічнага ведамства выказаў словы шчырай падзякі Еўрапейскаму Саюзу за значную дапамогу, якая аказваецца Беларусі ў справе ўмацавання пагранічнай бяспекі. Ён таксама адзначыў, што супрацоўніцтва з Еўрасаюзам па пагранічных пытаннях носіць доўгатэрміновы, комплексны і вельмі плённы характар. Так, у дадзены момант ажыццяўляецца рэалізацыя сумесных праектаў у такіх галінах, як дэмаркацыя беларуска-украінскай граніцы, рэадмісія, павышэнне эфектыўнасці аховы граніцы з Польшчай, навучанне беларускіх пагранічнікаў па пытаннях інтэграванага кіравання граніцай.