Баннеры на главную бел

Жыхар Ровенскай вобласці спрабаваў незаконным спосабам трапіць дадому

15.10.2019
Жыхар Ровенскай вобласці спрабаваў незаконным спосабам трапіць дадому Фота носіць ілюстрацыйны характар

9 кастрычніка ў раёне населенага пункта Сямёнаўка ў 350 метрах ад гранiцы гомельскія пагранiчнікі затрымалі, са слоў, 28-гадовага грамадзяніна Украіны.

Жыхар Ровенскай вобласці прызнаўся, што страціў усе свае дакументы, знаходзячыся на заробках у Расіі. Па гэтай прычыне дадому ён вырашыў трапіць нелегальным спосабам. 
У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29, ч. 1 арт. 23.30 і ч. 1 арт. 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Іншаземец затрыманы да высвятлення асобы.