Баннеры на главную бел

Замест Іспаніі - ізалятар і дэпартацыя: чарговая група незаконных мігрантаў затрымана на беларуска-польскай граніцы

09.11.2019
Замест Іспаніі - ізалятар і дэпартацыя: чарговая група незаконных мігрантаў затрымана на беларуска-польскай граніцы

Раніцай 5 лістапада гродзенскія пагранічнікі затрымалі групу нелегалаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу.

Супрацоўнікі аддзялення пагранічнага кантролю «Гродна-1» на чыгуначнай станцыі «Брузгі» выявілі невядомых, якія рухаліся ўздоўж чыгуначнага палатна да дзяржаўнай граніцы.

У выніку ў 800 метрах ад сумежнай тэрыторыі пагранічнікі затрымалі пяць кубінцаў. Пры сабе ў іх былі асабістыя рэчы, мабільныя тэлефоны і грошы. Замежнікі так і не змаглі даць выразных тлумачэнняў пра мэту знаходжання ў пагранічнай паласе. Аднак неўзабаве праваахоўнікі ўстанавілі, што грамадзяне Кубы планавалі парушыць беларуска-польскую граніцу, а затым перабрацца ў Іспанію.

Падарожжа жыхароў «Вострава Свабоды», якія пераадолелі тысячы кіламетраў на шляху ў ЕС, завяршылася ў ізалятары часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы. У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Іх чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.