Баннеры на главную бел

У пунктах пропуску на граніцы з Украінай затрыманы патроны

12.11.2019
У пунктах пропуску на граніцы з Украінай затрыманы патроны

Грамадзяне Украіны ўсё яшчэ "забываюць" выкладваць з сваіх транспартных сродкаў боепрыпасы пры ўездзе ў нашу краіну. Па кожным такім выпадку пагранічная служба Беларусі праводзіць разбіральніцтва.

Увечары 10 лістапада ў пункце пропуску «Новая Гута» афармленне на ўезд у нашу краіну праходзіла грамадзянка Украіны. Падчас надгляду яе аўтамабіля BMW пагранічнікі ў тэхналагічнай нішы задняй правай дзверы выявілі 20 патронаў калібра 7,62 мм. 50-гадовая жыхарка Кіева патлумачыла, што з'яўляецца паляўнічым, а боепрыпасы забылася выкласці з аўтамабіля. Па словах жанчыны, яна не ведала аб забароне перамяшчэння праз беларускую граніцу дадзеных прадметаў.

За дзень да гэтага ў пункце пропуску «Макраны» яе 54-гадовы суайчыннік у іншамарцы Volkswagen спрабаваў увезці ў Беларусь пяць паляўнічых патронаў калібра 12 мм.

Усе боепрыпасы канфіскаваны і адпраўлены на балістычную экспертызу.