Баннеры на главную бел

У пагранічным афіцэрскім корпусе папаўненне

29.11.2019

29 лістапада ў Інстытуце пагранічнай службы адбыўся ўрачысты выпуск слухачоў курсаў падрыхтоўкі малодшых афіцэраў.

У пагранічным афіцэрскім корпусе папаўненне

Вайскоўцы ў званні прапаршчыкаў за два месяцы прайшлі навучанне на базе факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па актуальных напрамках пагранічнай службы і атрымалі афіцэрскія пагоны.

Першы намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Буткевіч і начальнік Інстытута палкоўнік Сяргей Жылінскі павіншавалі лейтэнантаў з атрыманнем першага афіцэрскага звання і паспяховым заканчэннем навучання.