Баннеры на главную бел

Хто вы, альпіністы? – Не, кантрабандысты!

29.11.2019

Беларускія пагранічнікі спынілі канал незаконнага перамяшчэння на тэрыторыю Еўрасаюза буйных партый тытунёвых вырабаў.

Хто вы, альпіністы? – Не, кантрабандысты!

7 грамадзянаў Беларусі былі затрыманыя 16 лістапада ў Брэсцкім раёне. Зламыснікі, дзейнічаючы па размеркаваных ролях і выкарыстоўваючы цеплавізары, радыёстанцыі, альпінісцкі рыштунак і сім-карты замежных аператараў, паспрабавалі перакінуць на тэрыторыю Польшчы каля 50 каробак з тытунёвай прадукцыяй беларускай вытворчасці.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 228-1 КК Рэспублікі Беларусь (незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза, здзейсненае арганізаванай групай). 

Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх удзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці.