Баннеры на главную бел

Нігерыец так хацеў вучыцца ў прэстыжнай беларускай ВНУ, што вырашыў парушыць граніцу

28.11.2019

У мінскім аэрапорце пагранічнікі затрымалі замежніка з падробленым пашпартам. Як высветлілася, ён рашыўся на незаконны ўчынак, каб паступіць у БДУІР.

Нігерыец так хацеў вучыцца ў прэстыжнай беларускай ВНУ, што вырашыў парушыць граніцу Фота носіць ілюстрацыйны характар

Мужчына прыбыў са Стамбула ў беларускую сталіцу ўвечары 27 лістапада. Для афармлення іншаземец падаў сенегальскі пашпарт, аднак супрацоўнікі звярнулі ўвагу на ўзрост прад'яўніка. У дакуменце пазначана, што яму 25 гадоў, а выглядаў падарожнік значна старэй. Спецыяльная праверка пацвердзіла, што пашпарт падроблены.

Падчас разбору затрыманы прызнаўся, што на самой справе ён 37-гадовы грамадзянін Нігерыі, а выкарыстоўваць падроблены дакумент вырашыў з-за боязі ўзроставых абмежаванняў для паступлення ў беларускую ВНУ.

Іншаземец аформлены парушальнікам граніцы і да высвятлення асобы змешчаны ў ІЧУ.