Баннеры на главную бел

Жыхар Гродна затрыманы ў мінскім аэрапорце

27.11.2019
Жыхар Гродна затрыманы ў мінскім аэрапорце Фота носіць ілюстрацыйны характар

26 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры афармленні рэйса «Стакгольм-Мінск» пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі.

48-гадовага жыхара Гродна дэпартавалі са Швецыі за парушэнне правілаў знаходжання. У Беларусі ён лічыцца ў базе МУС як асоба, датычная да здзяйснення злачынства.

Ва ўстаноўленым парадку мужчына быў перададзены супрацоўнікам міліцыі.