Баннеры на главную бел

У Тарасава адбылося Храмавае свята пагранічнага ведамства

30.11.2019

30 лістапада пагранічнікі адзначылі Храмавае свята органаў пагранічнай службы - Дзень памяці Архістратыга Божага Міхаіла. Штогод святкаванне праходзіць у храме Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Тарасава Мінскага раёна.

У Тарасава адбылося Храмавае свята пагранічнага ведамства

Святочную службу наведалі Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, святары і пагранічнікі Мінскага гарнізона.

Па ўжо існуючай традыцыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў у намінацыі «За ўклад ва ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой». Таксама Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел уручыў супрацоўнікам Інстытута пагранічнай службы абраз Архістратыга Божага Міхаіла, выраблены Фондам Ефрасінні Полацкай.

Анатоль Лапо пажадаў пагранічнікам і святарам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, душэўных і фізічных сіл, новых поспехаў на карысць Беларусі.