Баннеры на главную бел

Старшыня Дзяржпагранкамітэта правёў сустрэчу з актывам ветэранскай арганізацыі

24.12.2019

Па традыцыі напярэдадні Новага года Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль Лапо правёў сустрэчу з актывам ГА "Саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь». У гэтым годзе яна адбылася 24 снежня. На форум у Мінск прыбылі больш за 100 прадстаўнікоў ад абласных, гарадскіх арганізацый ветэранаў-пагранічнікаў.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта правёў сустрэчу з актывам ветэранскай арганізацыі

Кіраўнік пагранічнага ведамства цёпла прывітаў удзельнікаў сустрэчы і павіншаваў іх з надыходзячымі Навагоднімі святамі. У сваім выступе ён распавёў аб выніках аператыўна-службовай дзейнасці органаў пагранічнайслужбы, мерах па забеспячэнню абароны дзяржаўнай граніцы, пазначыў асноўныя задачы, якія будуць стаяць перад пагранічным ведамствам ў 2020 годзе.

У ходзе сустрэчы была дадзена высокая ацэнка дзейнасці ветэранскай арганізацыі, адзначана добра наладжаная праца грамадскіх аб'яднанняў у Гродзенскай пагранічнайгрупе, Пінскім, Мазырскім пагранічных атрадах, а таксама ў Мінскай гарадской арганізацыі. Па выніках працы за мінулы год самым актыўным членам рэспубліканскай ветэранскай арганізацыі аб'яўлена падзяка ад Старшыні Дзяржпагранкамітэта, шэраг ветэранаў заахвочаны каштоўнымі падарункамі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ветэранам-пограннічнікам, якія найбольш вызначыліся, былі ўручаны ўзнагародныя знакі адрознення «За дапамогу органам пагранiчнай службы», памятныя знакі Каардынацыйнага савета Міжнароднага саюза ветэранаў (пенсіянераў) пагранічнай службы «100 гадоў ўстановы пагранічнай службы», «Ветэран пагранічных войскаў», падзячныя лісты.

Анатоль Лапо падзякаваў ветэранаў за вялікую працу па ўвекавечанні памяці герояў-пагранічнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ён адзначыў у сваім выступе, што сёння гэта святы абавязак – дапамагчы, ахінуць клопатам і ўвагай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх, на жаль, засталося ў жывых зусім няшмат.

Таксама было закранута актуальнае пытанне падрыхтоўкі да святкавання 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта на ветэранскія арганізацыі ляжа найбольшая адказнасць у правядзенні патрыятычных акцый. У 2020 годзе яны будуць праходзіць у падраздзяленнях граніцы пад лозунгам «Быць годнымі памяці пераможцаў».

Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні дзейнасці абласных (гарадскіх) ветэранскіх арганізацый. Былі вызначаны ўзаемныя пункты прыкладання намаганняў у плане выкарыстання іх патэнцыялу, як у інтарэсах аховы Дзяржаўнай граніцы, так і выхавання вайскоўцаў і моладзі.

У завяршэнні мерапрыемства прагучаў канцэрт ансамбля органаў пагранічнай службы.