Баннеры на главную бел

БАМБЕЛ-4: на беларускай граніцы працягваецца стварэнне сучаснай тэлекамунікацыйнай сістэмы

12.03.2020

У рамках рэалізацыі праекта, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам, «Развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на граніцы Рэспублікі Беларусь з Літоўскай Рэспублікай» (БАМБЕЛ-4) органы пагранічнай службы атрымалі новыя лічбавыя сродкі радыёсувязі.

БАМБЕЛ-4: на беларускай граніцы працягваецца стварэнне сучаснай тэлекамунікацыйнай сістэмы

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гг. закліканы ўнесці значны ўклад у забеспячэнне максімальна камфортных умоў перасячэння беларуска-літоўскай граніцы для законапаслухмяных грамадзян і стварэнне надзейнага бар'ера на шляху рэалізацыі злачынных задум міжнародных крымінальных супольнасцяў. Ён рэалізуецца Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь i Службай аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літоўскай Рэспублікі, і з'яўляецца лагічным працягам папярэдняга – БАМБЕЛ-3 (2009-2011 гг.), які, у сваю чаргу, дазволіў беларускай пагранічнай службе стварыць сучасную сістэму сувязі і перадачы дадзеных на беларуска-польскай граніцы.

На дадзены момант ужо набыты 723 партатыўныя, 88 мабільных і 19 стацыянарных радыёстанцый, а таксама 22 рэтранслятара і іншае дапаможнае абсталяванне. Гэта дазволіла абсталяваць сучаснымі лічбавымі сродкамі радыёсувязі праграмна-апаратнага комплексу «MotoTRBO» пагранічныя падраздзяленні беларуска-літоўскай граніцы.

Акрамя таго, у бліжэйшы час новая тэхніка паступіць і ў падраздзяленні, якія непасрэдна ахоўваюць граніцу, Лідскага і Полацкага пагранатрадаў, Смаргонскай і Гродзенскай пагранічных груп.