Баннеры на главную бел

Дзяржпагранкамітэт і ЮНІСЕФ падпішуць Мемарандум аб супрацоўніцтве

10.03.2020

10 сакавіка ў Мінску Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі доктарам Рашэдам Мустафой Сарварам. Бакі закранулі тэмы развіцця абстаноўкі на беларускай граніцы ў 2019 годзе, нерэгулярнай міграцыі і перспектыў супрацоўніцтва ў рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Дзяржпагранкамітэт і ЮНІСЕФ падпішуць Мемарандум аб супрацоўніцтве

Асаблівую ўвагу Анатоль Лапо надаў абмеркавання сітуацыі з незаконным перасячэннем граніцы мігрантамі з дзецьмі. «У такіх выпадках мы ствараем спрыяльныя ўмовы для размяшчэння маці з дзецьмі. Адзначу, што яны знаходзяцца не ў памяшканнях закрытага тыпу, а ў медпунктах воінскіх часцей, дзе ім аказваецца неабходная медыцынская і псіхалагічная дапамога. Мы актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, якія, па магчымасці, аказваюць гуманітарную дапамогу такім сем'ям», – падкрэсліў кіраўнік пагранічнага ведамства.

Рашэд Мустафа Сарвар у ходзе размовы адзначыў: «Мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Дзяржпагранкамітэтам. Дзеці павінны бачыць граніцу адкрытай і прыязнай. У бліжэйшы час мы падпішам Мемарандум аб супрацоўніцтве, і прыступім да працы па тэмах, якія адказваюць інтарэсам нашых арганізацый».

Таксама на сустрэчы было агучана, што Дзяржпагранкамітэт гатовы падтрымаць ініцыятыву ЮНІСЕФ па ажыццяўленні унікальнага іміджавага праекта – «Граніцы, адкрытыя да дзяцей». Па словах Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, пагранічнікі зацікаўлены ў развіцці інфраструктуры для дзяцей у пунктах пропуску, на пагранічных заставах і ў цэнтрах утрымання замежнікаў.