Баннеры на главную бел

«А вы не падкажыце, дзе тут ..?». Брэсцкія пагранічнікі затрымалі парушальнікаў з Турцыі

17.03.2020

Пагранічнікі затрымалі двух грамадзян Турцыі паблізу ад беларуска-польскай граніцы ў Брэсцкім раёне.

«А вы не падкажыце, дзе тут ..?».  Брэсцкія пагранічнікі затрымалі парушальнікаў з Турцыі

Устаноўлена, што мужчыны прыехалі ў Брэст са сталіцы Беларусі, а затым пасяліліся ў адной з гасцініц горада. Увечары 11 сакавіка замежнікі сабралі рэчы і адправіліся на «экскурсію» шукаць славутасці. Пошукі прывялі іх у лясны масіў непадалёк ад беларуска-польскай граніцы. Менавіта там «турыстаў» і сустрэлі пагранічнікі.

Грамадзяне Турцыі нічога лепш не прыдумалі, чым растлумачыць сваё знаходжанне ў прыграніччы пошукам прыбіральні. Аднак іх перапіска ў мессенджеры з суайчыннікамі, якія пражываюць у Еўрасаюзе, паказала сапраўдныя намеры замежнікаў – парушэнне граніцы.

 У бліжэйшы час правапарушальнікі будуць дэпартаваны за кошт іх уласных сродкаў з забаронай ўезду ў Беларусь на 5 гадоў.

Цяпер вы можаце сачыць за актуальнымі навінамі таксама і ў тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта.