Навіны

Актуалізуем інфармацыю: на граніцы з Польшчай працуюць толькі 4 пункты пропуску, але не для ўсіх

16.03.2020

З 00.00 15 сакавіка па польскім часе на 10 дзён (з магчымасцю падаўжэння тэрміну) прыпынены пропуск замежных грамадзян, якія едуць у Польшчу.

Актуалізуем інфармацыю: на граніцы з Польшчай працуюць толькі 4 пункты пропуску, але не для ўсіх

Забарона на ўезд у Польшчу не распаўсюджваецца на наступныя катэгорыі асоб:

- грамадзяне Рэспублікі Польшча;

- замежнікі, якія з'яўляюцца мужам і жонкай або дзецьмі грамадзян Рэспублікі Польшча, якія знаходзяцца пад апекай грамадзян Рэспублікі Польшча;

- замежнікі, якія маюць карту паляка;

- кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, асобы, якія маюць дыпламатычны статус, а таксама члены іх сем'яў;

- замежнікі, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;

- замежнікі, якія маюць права на працу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, гэта значыць замежнікі, якія маюць права працы на тых жа ўмовах, што і польскія грамадзяне, якія маюць дазвол на працу, дазвол на сезонную працу, дэкларацыю аб атрыманні працы іншаземцу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;

- замежнікі, якія кіруюць транспартным сродкам, што выкарыстоўваецца для перавозкі тавараў.

Магчымасць перасячэння польска-беларускага ўчастка граніцы абмежаваная аўтадарожнымі пунктах пропуску «Цярэспаль» (з беларускага боку «Брэст аўтадарожны»), «Кукурыкі» («Казловічы»), «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі»), «Баброўнікі» («Бераставіца»).

Інфармацыя аб змяненнях парадку перасячэння граніцы і рэжыме працы польскіх пунктаў пропуску будзе прадастаўлена па меры паступлення звестак ад сумежнага боку на інтэрнэт-партале, у акаўнтах сацыяльных сетак і тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта.