Баннеры на главную бел

Украіна і Польшча паведамілі аб часовых абмежаваннях пропуску праз граніцу

14.03.2020

У шэрагу сумежных з Рэспублікай Беларусь краін уведзеныя дадатковыя абмежаванні, у тым ліку забарона на ўезд замежнікаў, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19.

Украіна і Польшча паведамілі аб часовых абмежаваннях пропуску праз граніцу Фота носіць ілюстрацыйны характар

Так, з 00 гадзін 01 хвіліны па кіеўскім часе 16 сакавіка тэрмінам на два тыдні не будзе ажыццяўляцца пропуск на ўезд праз дзяржаўную граніцу Украіны замежнікаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку ў рамках транзітнага праезду.

Забарона на перасячэнне граніцы не будзе дзейнічаць толькі на супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Украіне, членаў іх сем'яў, а таксама грамадзян, якія маюць пасведчанне на пастаяннае або часовае пражыванне ў Украіне.

З 00.00 15 сакавіка па польскаму часу будуць зачыненыя для пропуску замежных грамадзян граніцы Польшчы на 10 дзён (з магчымасцю падаўжэння тэрміну). Спыняецца міжнароднае авія - і чыгуначнае паведамленне, у тым ліку транзітны праезд. У польскіх пунктах пропуску спыняецца афармленне ў «Белавежы» (з беларускага боку «Перароў»), «Чарамхе» («Высоколітоўск»), «Палоўцах» («Пясчатка»), «Славатычы» («Дамачава») і «Рудаўке» («Лясная»).

Перасячэнне граніцы ў аўтадарожных пунктах пропуску Польшчы «Цярэспаль» («Брэст аўтадарожны»), «Кукурыкі» («Казловічы»), «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі»), «Баброўнікі» («Бераставіца»), а таксама чыгуначных – «Цярэспаль» («Брэст чыгуначны»), «Семянуўка» («Свіслач») на чыгуначнай станцыі Свіслач, «Кузніца Беластоцкая» («Гродна») на чыгуначных станцыях Гродна і Брузгі на ўезд у Польшчу будзе дазволены наступным асобам:

- грамадзянам Польшчы;

- грамадзянам, якія з'яўляюцца мужам, жонкай ці дзецьмі грамадзян Польшчы або знаходзяцца пад апекай грамадзян Польшчы;

- грамадзянам, якія маюць карту паляка;

- кіраўнікам дыпламатычных місій і персаналу дыпламатычных і консульскіх устаноў, а таксама членам іх сем'яў;

- грамадзянам, якія маюць права пастаяннага або часовага знаходжання на тэрыторыі Польшчы;

- грамадзянам, якія маюць права працаваць на тэрыторыі Польшчы, г. зн. якія маюць права выконваць працу на такіх жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы, у якіх ёсць дазвол на працу, дазвол на сезонную працу, заяву аб даручэнні працы замежнаму грамадзяніну на тэрыторыі Польшчы;

- грамадзянам, якая кіруюць транспартным сродкам для перавозкі тавараў.

Грамадзяне Беларусі, якія маюць права на пастаяннае жыхарства ў Польшчы, могуць уехаць у Польшчу праз адкрытыя для асаблівага руху пагранічныя пераходы, але пры гэтым падлягаюць накіраванню на 14-дзённы карантын.

Абмежавальныя меры па скрыжавання граніцы з Украінай і Польшчай будуць дзейнічаць да асобага распараджэння.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць гэтыя звесткі пры планаванні паездак. Звяртаем увагу, што пазначаныя меры ў сумежных краінах не абмяжоўваюць выезд з іх грамадзян Беларусі.

У выпадку раней запланаванага транзіту праз названыя краіны неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй і шукаць альтэрнатыўныя варыянты прыбыцця на тэрыторыю Беларусі.

Грамадзянам, якія апынуліся ў сітуацыі немагчымасці для вяртання на Радзіму, просьба паведамляць пра сябе ў адпаведныя замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь або ў Міністэрства замежных спраў для аказання магчымага садзейнічання.

Актуальная інфармацыя па меры з'яўлення будзе размяшчацца ў тым ліку на сайтах беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у замежных дзяржавах.