Навіны

Падоўжаны тэрміны абмежавання ўезду ў Латвію і Літву

17.04.2020
Падоўжаны тэрміны абмежавання ўезду ў Латвію і Літву

Па інфармацыі ад латвійскга і літоўскага бакоў у сувязі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі COVID-19, падоўжаны тэрміны устаноўленых раней абмежаванняў пры перасячэньні граніцы.

У Літоўскай Рэспубліцы тэрмін устаноўленага каранціннага рэжыму падоўжаны да 27 красавіка, у Латвіі – да 12 траўня. Таксама да названай даты латвійскі бок не будзе афармляць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на ўезд у краіну.

На беларуска-латвійскай граніцы зачынены пункты спрошчанага пропуску «Мейкшаны» (з беларускага боку «Гаўрыліна»), «Каплава» («Плюсы»), «Піедруя» («Друя»), а таксама міжнародны чыгуначны пункт пропуску «Індра» («Бігосава») на станцыі Бігосава для пасажырскага паведамлення.

Магчымасць перасячэння латвійска-беларускага ўчастку граніцы абмежавана пунктамі пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку «Грыгароўшчына», Верхнядзвінскі раён) і «Сілене» («Урбаны», Браслаўскі раён).

На беларуска-літоўскай граніцы ў пункце спрошчанага пропуску «Тверачус» («Відзы»), па-ранейшаму, афармленне асоб і транспартных сродкаў не ажыццяўляецца.

Інфармацыя пра змены парадку перасячэння граніцыі рэжыме працы пунктаў пропуску будзе прадастаўлена па меры паступлення звестак ад сумежных бакоў на інтэрнэт-партале, у афіцыйных акаўнтах сацыяльных сетак і тэ леграм-канале Дзяржпагранкамітэта.