Баннеры на главную бел

Палёт не атрымаўся: пагранічнікі затрымалі парушальніка - аператара беспілотніка

24.04.2020

23 красавіка на ўчастку адказнасці пагранзаставы “Беняконі” Лідскага пагранічнага атрада нарад у 300 метрах ад граніцы выявіў беспілотны лятальны апарат, які выконваў манеўры паблізу дзяржграніцы. Да названага месца былі накіраваны трывожная і манеўраная групы.

Палёт не атрымаўся: пагранічнікі затрымалі парушальніка - аператара беспілотніка

На хутары, размешчаным за паўкіламетра ад месца выяўлення дрона, пагранічнікі затрымалі аператара беспілотніка – 29-гадовага жыхара Воранаўскага раёна. Мужчына прызнаў сваю датычнасць да перамяшчэння тавараматэрыяльных каштоўнасцяў праз граніцу з дапамогай гексакоптара.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму. Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, ўстанаўліваюцца ўсе абставіны правапарушэння.