Навіны

Пагранічнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

25.04.2020

25 красавіка ва ўсіх органах і падраздзяленнях пагранічнай службы адбыўся суботнік.

Пагранічнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Агульнымі намаганнямі прыведзены ў належны стан мемарыяльныя комплексы, месцы пахавання воінаў-пагранічнікаў, пахавання ў месцах масавай гібелі насельніцтва. Парадак наводзіўся на больш чым 200 падобных аб'ектах, а таксама ў населеных пунктах і ваенных гарадках.

Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо таксама прыняў удзел у суботніку на тэрыторыі Мінскага гарнізона.

Акрамя непасрэднага ўдзелу ў суботніку пагранічнікі сабралі сродкі на рамонт мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.