Баннеры на главную бел

Ураджэнец Мазыра атрымаў 9 гадоў строгага рэжыму за захоўванне і перамяшчэнне наркотыкаў праз гранiцу

13.05.2020


Уступіў у законную сілу прысуд суда Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў дачыненні да грамадзяніна Беларусі за захоўванне і перамяшчэнне праз гранiцу асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва ў буйным памеры.

Ураджэнец Мазыра 1996 года нараджэння быў затрыманы 10 снежня 2019 года ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі. У маладога чалавека выяўлена і канфіскавана паўкілаграма спрэсаванага смалістага рэчывы карычневага колеру, якое, па яго ж словах, з'яўляецца гашышам. Праведзеная экспертыза пацвердзіла словы затрыманага.

Устаноўлена, што затрыманы набыў рэчыва ў Санкт-Пецярбургу, а затым на маршрутным таксі прывёз яго ў Мазыр для далейшага распаўсюджвання сярод сваіх знаёмых.

Затрыманы прызнаны вінаватым па ч.3 арт.328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) і ч.2 ст.328-1 (Незаконнае перамяшчэнне праз мытную гранiцу Еўразійскага эканамічнага саюза або Дзяржаўную гранiцу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму вынесена пакаранне ў выглядзе 9 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.