Навіны

Напярэдадні Дня Перамогі пагранічнікі ўшанавалі памяць савецкіх воінаў

06.05.2020

6 мая пагранічнікі ўсклалі кветкі да Брацкай магілы і памятнага знаку «Вартавым граніц ўсіх пакаленняў» на бульвары Талбухіна ў Мінску.

Напярэдадні Дня Перамогі пагранічнікі ўшанавалі памяць савецкіх воінаў

Ушанаваць памяць воінаў, якія змагаліся і загінулі за Радзіму, прыбыў Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, камандаванне пагранічнага ведамства, старшыня Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы і запрошаныя госці.

Анатоль Лапо распавёў, што для краіны гэта свята – увасабленне народнай памяці.

- Асабіста для мяне гэта свята - свята са слязамі на вачах. Ваявалі два маіх дзеда, спачатку ў партызанах, затым у Чырвонай арміі. Адзін вярнуўся, а другі загінуў. Забыцца пра гэта не магчыма. А як забыцца? Вазьміце пагранічнікаў – у першыя дні вайны ўсе заставы загінулі, але яны трымаліся не па 30 хвілін, як разлічвалі фашысты, а не менш за суткі. 
Кіраўнік ведамства дадаў, што святкавання Дня Вялікай Перамогі пройдуць ва ўсіх воінскіх часцях і падраздзяленнях пагранічнікаў. Так, напрыклад, ваеннаслужачыя атрада пагранічнага кантролю «Мінск» ушануюць памяць савецкага народа ў Бялыніцкім раёне. Там падчас вайны была цалкам спалена вёска. 

– Вельмі важна, захаваць памяць пра подзвіг перамогі над фашызмам і абароне нашай свабоды. Гэта найвялікшы гістарычны прыклад любові да сваёй краіны, самааддання і няспыннай працы ў імя будучыні, нашай будучыні! – падсумаваў Анатоль Лапо.