Баннеры на главную бел

Віншаванне Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра А.П.Лапо з Днём пагранічніка

27.05.2020
Віншаванне Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра А.П.Лапо з Днём пагранічніка

Таварышы афіцэры, прапаршчыкі, сяржанты, салдаты і работнікі органаў пагранічнай службы!

Дарагія ветэраны!

Ад імя калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, сябе асабіста віншую вас, а таксама вашых членаў сем'яў з Днём пагранічніка!

У год 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы яшчэ раз дакрануліся да гераічнага подзвігу і ўкладу пагранічнікаў у яе дасягненне.

Подзвігі герояў-пагранічнікаў ва ўсе часы служылі і служаць нам надзейнай крыніцай маральнай сілы і баявога духу.

За апошні час у органах пагранічнай службы праведзены неабходныя якасныя змены для прывядзення іх гатоўнасці і здольнасці да адэкватнага адказу на сучасныя рызыкі і выклікі пагранічнай бяспекі нашай дзяржавы.

Ваеннаслужачыя, грамадзянскі персанал, не лічачыся з часам і узрослымі службовымі нагрузкамі, робяць усё неабходнае для вырашэння пастаўленых задач.

Дзякуй вам за службу і надзейную ахову дзяржаўнай граніцы.

Упэўнены, што сваім прафесіяналізмам і высокімі маральна-псіхалагічнымі якасцямі вы і ў далейшым будзеце годнымі прадаўжальнікамі слаўных баявых традыцый старэйшага пакалення.

Дзякуй ветэранам пагранічнікам за актыўны ўдзел у будаўніцтве пагранічных войскаў і органаў пагранічнай службы, за шматгранную працу па выхаванню патрыётаў сваёй Радзімы, за папулярызацыю гісторыі і прапаганду іх гераічных традыцый.

Віншую ўсіх з нашым прафесійным святам – Днём пагранічніка. Прыміце пажаданні дабра і міру, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту, новых поспехаў у ратным служэнні Айчыне.


Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага

камітэта Рэспублікі Беларусь

генерал-маёр А. П. Лапо