Баннеры на главную бел

Правілы перасячэння граніцы для грамадзян Рэспублікі Беларусь

Пры перасячэнні граніцы Рэспублікі Беларусь, незалежна ад спосабу яе перасячэння, неабходна абавязкова прайсці: пагранічны і мытны кантроль, а пры неабходнасці аўтамабільны, ветэрынарны, санітарна-каранцінны і фітасанітарны віды кантролю.

Пры ўездзе ў Беларусь неабходна прад'явіць пагранічніку наступныя дакументы:

  • сапраўдны пашпарт, прызначаны для перасячэння граніцы;
  • страхоўку на аўтамабіль, зарэгістраваны за граніцамі Беларусі;
  • электронную кантрольную марку, якая пацвярджае аплату паслуг па дэзінфекцыі.

Пры выездзе з Беларусі неабходна прад'явіць пагранічніку наступныя дакументы:

  • сапраўдны пашпарт, прызначаны для перасячэння граніцы;
  • страхоўку на аўтамабіль, зарэгістраваны за граніцамі Беларусі;
  • дакумент, які пацвярджае выплату мясцовага збору за перасячэнне граніцы кіроўцамі транспартных сродкаў, зарэгістраваных як у Беларусі, так і за яе граніцамі.

Грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа перасекчы Дзяржаўную граніцу краіны па наступных дакументах:

  • Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • Дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • Службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • Нацыянальнае пасведчанне асобы марака Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці суднавай ролі або выпіскі з яе);
  • Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для ўезду ў Рэспубліку Беларусь - пры страце вышэйадзначаных дакументаў).

Калі вы перасякаеце граніцу на аўтамабілі

Пры выездзе за граніцу Рэспублікі Беларусь не забудзьцеся пра абавязковую страхоўку для ўладальнікаў транспартных сродкаў, так званую "Зялёную карту", якая выдадзена беларускай страхавой арганізацыяй і сапраўдная ў дзяржавах следавання (накіравання).

Акрамя таго, каб пазбегнуць праблем пры перасячэнні граніцы сумежнай дзяржавы, прапануецца ўзяць з сабой поўны пакет дакументаў на транспартны сродак: вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне аб рэгістрацыі, сертыфікат аб праходжанні тэхнічнага агляду, а таксама медыцынскую даведку аб стане здароўя, страхавое пасведчанне.

Увага! Калі вы грамадзянін Рэспублікі Беларусь і уязджаеце на тэрыторыю сваёй краіны на транспартным сродку, зарэгістраваным за граніцай, - вы абавязаны мець дагавор страхавання «Зялёная карта» альбо дагавор пагранічнага страхавання.

ВАЖНА ВЕДАЦЬ!

Не забудзьцеся перад паездкай за граніцу:

1.Праверыць сапраўднасць пашпарта;

Пашпарт з'яўляецца несапраўдным у выпадку:

  • адсутнасці ў ім або немагчымасці ідэнтыфікацыі: каляровага фота ўладальніка, адпаведна яго ўзросту; прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) ўладальніка; даты, месяца, года нараджэння ўладальніка; месца нараджэння ўладальніка; пола ўладальніка; ідэнтыфікацыйнага нумара; серыі і нумара; тыпу дакумента; кода дзяржавы; даты выдачы; назвы дзяржаўнага органа, які выдаў пашпарт; тэрміну дзеяння; машынасчытвальнай зоны; подпісу ўладальніка (за выключэннем выпадкаў выдачы пашпарта грамадзяніну, які не дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту); подпісу службовай асобы дзяржаўнага органа, які выдаў пашпарт, замацаваны пячаткай з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; сродкаў абароны бланка дакумента (непрыдатнасці для выкарыстання);
  • яго падробкі;
  • заканчэння тэрміну яго дзеяння;
  • падачы ўладальнікам гэтага дакумента заявы аб яго страце (крадзяжы) ў орган унутраных спраў, Міністэрства замежных спраў, у дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку прад'яўлення грамадзянінам пры праходжанні пагранічнага кантролю несапраўднага пашпарта ён падлягае канфіскацыі службовай асобай органаў пагранічнай службы.

2. Калі вы змянілі прозвішча, неабходна абавязкова замяніць пашпарт (пашпарт сапраўдны на працягу месяца з моманту змены прозвішча);

3. Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і старонніх запісаў. Іх у пашпарце быць не павінна. Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад;

4. Звярнуцца ў дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульскую ўстанову замежнай дзяржавы, якую вы плануеце наведаць, для атрымання інфармацыі аб парадку ўездза ў дадзеную дзяржаву (неабходнасць атрымання візы, наяўнасці медыцынскай страхоўкі).

Візавы кодэкс Еўрапейскага саюза прадугледжвае, што пры звароце замежніка, у тым ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, за атрыманнем шэнгенскай візы пашпарт павінен быць:

  • не старэйшым за 10 гадоў;
  • сапраўдным на працягу як мінімум 3-х месяцаў пасля вашага вяртання;
  • мець не менш за 2-е чыстыя старонкі для прастаўлення адзнак.

5. Вы маеце права атрымаць інфармацыю аб наяўнасці звестак аб сабе ў банку дадзеных аб грамадзянах, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, звяршуўшыся ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў.;

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць уязджаць без віз у краіны

ПАМЯТАЙЦЕ!

Грамадзянам у пунктах пропуску забараняецца:

1. Пакідаць грошы ў дакументах, якія прад'яўляюцца для праверкі;

2. Прапаноўваць і (або) перадаваць службовым асобам якія-небудзь матэрыяльныя каштоўнасці, прапаноўваць і (або) прадастаўляць выгады маёмаснага характару;

3. Весці фота-, відэаздымку, размовы па мабільных тэлефонах;

4. Здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню пагранічнага і іншых відаў кантролю.

На тэрыторыі паміж дзяржаўнай граніцай і адпаведным пунктам пропуску забараняецца:

  • стаянка транспартных сродкаў;
  • пасадка і высадка пасажыраў;
  • выкананне пагрузачна-разгрузачных работ;
  • знаходжанне фізічных асоб, не звязанае з перасячэннем дзяржаўнай граніцы.

За парушэнне грамадзянамі дадзеных патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (папярэджанне альбо накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь у адпаведнасці з артыкулам 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 г. № 194-З).

ДЛЯ АТРЫМАННЯ ДАДАТКОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ АБ ПРАВІЛАХ І ПАРАДКУ ПЕРАСЯЧЭННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНІЦЫ ВЫ МОЖАЦЕ СКАРЫСТАЦЦА:

кругласутачным тэлефонам «гарачай лініі» па пытаннях перасячэння дзяржаўнай граніцы +375-17-2162612;

калі ў дачыненні да вас былі здзейснены неправамерныя дзеянні з боку супрацоўнікаў пагранічнай службы, скарыстайцеся кругласутачным тэлефонам даверу службы ўласнай бяспекі +375-17-2659008;

калі ў дачыненні да вас былі здзейснены неправамерныя дзеянні з боку супрацоўнікаў мытнай службы, скарыстайцеся кругласутачным тэлефонам даверу службы ўласнай бяспекі +375-17-2189292;

кругласутачнымі тэлефонамі аператыўна-сітуацыйных службаў тэратэрыяльных органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь:

  • г. Полацк +375 214 45-20-75;
  • г. Смаргонь +375 159 29-33-01;
  • г. Ліда +375 154 55-10-20;
  • г. Гродна +375 152 47-71-12;
  • г. Брэст ;+375 162 21-08-04;
  • г. Пінск +375 165 35-84-14;
  • г. Гомель +375 232 43-42-64;
  • г. Мазыр +375 236 34-17-60;

Вы таксама можаце звярнуцца да кіраўніцтва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Інфармацыя аб чэргах у пунктах пропуску даступная ў разделе