У Беларусь без вiзы на 30 дзён

У Беларусь без вiзы на 30 дзён

  • Абмежаванняў няма. Замежны грамадзянін можа свабодна падарожнічаць па Рэспубліцы.

  • Так. У аэрапорт «Мінск» грамадзяне могуць прылятаць з любога міжнароднага аэрапорта, акрамя расійскіх. Напрыклад, яны могуць ляцець праз Рыгу, Варшаву, Берлін.

  • У выпадку хваробы, стыхійных бедстваў або іншых непрадбачаных абставінаў, якія перашкаджаюць выезду замежнага грамадзяніна з Рэспублікі Беларусь да заканчэння тэрміну знаходжання, замежны грамадзянін або яго прадстаўнік звяртаецца ў органы унутраных спраў з заявай аб падаўжэнні тэрміну часовага знаходжання.
    Пры падаўжэнні тэрміну часовага знаходжання орган унутраных спраў выдае замежнаму грамадзяніну візу для выезду з Рэспублікі Беларусь. Выезд замежных грамадзян, указаных у гэтым пункце, ажыццяўляецца ў любым пункце пропуску праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублікі Беларусь.

  • Можна прыязджаць у Беларусь шмат разоў на працягу года, але агульны час знаходжання не павінен перавышаць 90 сутак.

  • Для ўезду ў Рэспубліку Беларусь у рэжыме «30 дзён без візы» праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у пункце міжнароднага пропуску неабходна прад'явіць:

    - сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за гранiцу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці;

    - страхавы поліс, страхавую картку або іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, які адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

    - міграцыйную карту;

    - для грамадзян краін, адзначаных ва Указе «зорачкай» (Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам, Рэспубліка Гаіці, Ісламская Рэспубліка Гамбія, Рэспубліка Гандурас, Рэспубліка Індыя, Кітайская Народная Рэспубліка, Ліванская Рэспубліка, Рэспубліка Намібія, Незалежнае Дзяржава Самоа), у пашпарце павінна быць пагашаная шматразовая шэнгенская віза і зваротны білет на вылет з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

    Таксама замежныя грамадзяне абавязаны мець сродкі, неабходныя для пакрыцця расходаў на іх знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь і выезд з Рэспублікі Беларусь у нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь альбо замежнай валюце, канверсоўнай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, эквівалентнай не менш чым 2 базавым велічыням, усталяваным у Рэспубліцы Беларусь на дзень уезду ў Рэспубліку Беларусь, на кожны дзень знаходжання. Наяўнасць сродкаў можа быць пацверджана іншымі спосабамі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    Ідэнтыфікацыйная карта не з'яўляецца дакументам на права перасячэння дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь.

  • Не можа. Бязвізавы парадак не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама ажыццяўляюць вылет у аэрапорты Расіі, у сувязі з тым, што дадзеныя рэйсы лічацца ўнутранымі - пагранiчны кантроль не ажыццяўляецца! Прыбыць і выехаць з краіны можна толькі праз «Нацыянальны аэрапорт Мінск»

  • Адлiк часу знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь пачынаецца з дня прылёту ў краіну. Напрыклад, вы прыбылі ў Рэспубліку Беларусь у 23.00 1 студзеня, і гэта ўжо лічыцца першымі суткамі. На працягу 30 студзеня да 23.59 неабходна пакінуць Беларусь.

  • Замежны грамадзянін у выпадку парушэння заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 23.55 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

    Дадзенае парушэнне цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь або дэпартацыю.