Арганізацыям, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў

Арганізацыям, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў

Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў

Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў:

  • Замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства ўязджаюць у Рэспубліку Беларусь, выязджаюць з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляюць транзітны праезд (транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакуменце для выезду за граніцу пры наяўнасці візы, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць права бязвізавага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўлення транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
  • У адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь бязвізавы рэжым прадугледжаны для замежных грамадзян адпаведных краін;
  • Замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства пры наяўнасці віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і дакумента для выезду за граніцу віза Рэспублікі Беларусь не патрабуецца.

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя віды віз:

  • віза на ўезд у Рэспублику Беларусь ( уязная віза); 
  • віза на выезд з Рэспублікі Беларусь (выязная віза); 
  • віза на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь (выязная-ўязная віза).

Органамі выдачы ўязных віз з'яўляюцца:

  • дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь; 
  • галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС;      
  • органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.  

У перыяд знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь органамі выдачы выязных і выязных-уязных віз таксама з'яўляюцца тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Выязная і выязная-ўязная візы, якія выдаюцца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Выязная і выязная-ўязная візы, якія выдаюцца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Уязная віза, якая выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, галоўным консульскім упраўленнем МЗС, органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

Уязная віза, якая выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, галоўным консульскім упраўленнем МЗС, органамі пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь

ПЕРАЛІК ДЗЯРЖАЎ, ГРАМАДЗЯНЕ ЯКІХ УЯЗДЖАЮЦЬ У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ БЕЗ ВІЗ

Азербайджан, Арменія, Венесуэла да 90 дзён без права займацца камерцыйнай ці іншай аплатнай дзейнасцю
Грузія, Казахстан, Катар на тэрмін да 30 дзён
Куба на тэрмін да 30 дзён
Кыргызстан; Македонія пры наяўнасці гасцявога або афіцыйнага запрашэння, або турыстычнага ваўчара
Малдова, Манголія, Расія, Сербія на тэрмін да 30 дзён
Таджыкістан, Турцыя на тэрмін да 30 дзён
Узбекістан, Украіна, Чарнагорыя на тэрмін да 30 дзён пры наяўнасці прыватнага запрашэння або турыстычнага ваўчара)
Эквадор на тэрмін да 30 дзён

ПЕРАЛІК ДЗЯРЖАЎ, ГРАМАДЗЯНЕ ЯКІХ РУХАЮЦЦА Ў РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ У БЯЗВІЗАВЫМ ПАРАДКУ ПРЫ НАЯЎНАСЦІ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ ЦІ СЛУЖБОВЫХ ПАШПАРТОЎ

№ п/п Дзяржава
1 Азербайджан
2 Аргенціна
3 Арменія
4 Шматнацыянальная Дзяржава Балівія
5 Бангладэш
6 Бразілія
7 Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла
8 Венгрыя
9 В'етнам
10 Грузія
11 Егіпет
12 Індыя
13 Рэспубліка Інданэзія
14 Іран
15 Рэспубліка Казахстан
16 Каралеўства Камбоджа
17 Дзяржава Катар
18 Кыргызская Рэспубліка
19 Кітай
20 КНДР
21 Рэспубліка Карэя
22 Куба
23 Лаос
24 Латвія
25 Літва
26 Македонія
27 Малдова
28 Манголія
29 Саюз М'янма
30 Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
31 Султанат Аман
32 Польша
33 Рэспубліка Перу
34 Расійская Федэрацыя
35 Румынія
36 Сербія
37 Сірыя
38 Славакія
39 Рэспубліка Таджыкістан
40 Туркменістан
41 Турцыя
42 Узбекістан
43 Украіна
44 Усходняя Рэспубліка Уругвай
45 Чарнагорыя
46 Дэмакратычная Сацыялістычная Рэспубліка Шры-Ланка
47 Рэспубліка Эквадор
48 Паўднёва - Афрыканская Рэспубліка

Заўвага: Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства дзяржаў, якія не ўвайшлі ў дадзены Пералiк, перасякаюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь па нацыянальных замежных дакументах пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

Дадатковая інфармацыя.