Калі вы едзеце з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў або дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў, вы маеце права на пазачарговы ўезд у аўтадарожныя пункты пропуску. Звярніце ўвагу, што гэта правіла дзейнічае толькі ў пунктах пропуску, дзе адсутнічае сістэма электроннай чаргі. У пункты пропуску, дзе функцыянуе сістэма электроннай чаргі, асобы, якія едуць з дзецьмі-інвалідамі ва ўзросце да 18 гадоў, прапускаюцца па-за чаргi з зоны чакання.
Непаўналетнія грамадзяне (не дасягнулі 18 гадоў) Рэспублікі Беларусь могуць выязджаць за граніцу па сваіх пашпартах:
-у суправаджэнні абодвух цi аднаго з бацькоў (апекуноў) пры прад'яўленні пагранічніку аднаго з дакументаў, якія пацвярджаюць іх статус бацькоў (апекуноў);
Увага! Калі дзіця выязждае/ўязджае з адным з бацькоў, натарыяльны дазвол ад другога з бацькоў не патрабуецца.
- без суправаджэння бацькоў пры прад'яўленні пісьмовай згоды абодвух.
Увага! Пісьмовая згода бацькоў на выезд з Рэспублікі Беларусь непаўналетняга павінна быць засведчана:
Гэты дакумент прымаецца пры наяўнасці прастаўлення ў ім апастылю, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і павінен суправаджацца яго перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Вернасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка на перакладзе павінны быць засведчаны натарыусам альбо іншай службовай асобай, якія маюць права здзяйсняць такое натарыяльнае дзеянне.
Дзеці, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, выязджаюць з Рэспублікі Беларусь па сваіх пашпартах у суправаджэнні аднаго з бацькоў.
Дзеці без суправаджэння павінны прад'явіць пісьмовую згоду аднаго з бацькоў.
Дзеці могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь па сваіх дыпламатычных або службовых пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь у суправаджэнні аднаго з бацькоў.