У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай прыгранічнымі тэрыторыямі з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, якія прылягаюць да беларуска-латвійскай граніцы і знаходзяцца не далей 30 км ад яе. Калі частка такой тэрыторыі знаходзіцца ў зоне ад 30 да 50 км ад граніцы, то такая тэрыторыя таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі.
Жыхары прыгранічных тэрыторый Беларусі пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы і знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі Латвіі абавязаны мець:
Жыхары прыгранічных тэрыторый Беларусі пры прад'яўленні сапраўдных праязных дакументаў з дазволамі на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне перасякаюць дзяржаўную граніцу ў пунктах пропуску, адкрытых для міжнароднага і двухбаковага паведамлення, без віз.
Жыхарам прыгранічных тэрыторый Беларусі для знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе) не патрабуецца афармленне пропуску на права знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе).
Для атрымання дазволу неабходна:
Падпісаны кіраўніком сельскага, пасялковага або гарадскога Савета дэпутатаў і змацаваны гербавай пячаткай спіс, а таксама яго электронная копія накіроўваюцца ў Верхнядзвінскі, Міёрскі і Браслаўскі райвыканкамы па тэрытарыяльнай прыналежнасці.
Спісы, якія паступілі ў райвыканкамы, а таксама іх электронныя копіі накіроўваюцца ў Віцебскі аблвыканкам, які перадае іх у Консульства Латвійскай Рэспублікі ў г. Віцебску для ўзгаднення з кампетэнтнымі органамі Латвійскай Рэспублікі.
У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай прыгранічнымі тэрыторыямі з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі, прылеглыя да беларуска-латвійскай граніцы і знаходзяцца не далей 30 км ад яе. Калі частка такой тэрыторыі знаходзіцца ў зоне ад 30 да 50 км ад граніцы, то такая тэрыторыя таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі.
Жыхары прыгранічных тэрыторый Латвіі пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы і знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі Беларусі абавязаны мець:
Жыхары прыгранічных тэрыторый Латвіі пры прад'яўленні сапраўдных праязных дакументаў з дазволамі на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне перасякаюць дзяржаўную граніцу ў пунктах пропуску, адкрытых для міжнароднага і двухбаковага паведамленні, без віз.
Жыхарам прыгранічных тэрыторый Латвіі для знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе) не патрабуецца афармленне пропуску на права знаходжання ў пагранічнай зоне (прыгранічнай паласе).
За разгляд хадайніцтва аб выдачы дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне бярэцца збор у памеры 20 еўра. Ад выплаты збору вызваляюцца пенсіянеры, інваліды I і II груп (пры наяўнасці пасведчанняў і іх ксеракопій) і дзеці да 18 гадоў.
Пры выдачы новага дазволу ў сувязі з абменам дакумента для выезду за граніцу (пашпарта), завяршэннем тэрміну дзеяння альбо псаваннем дазволу, акрамя страты (крадзяжу), раней выдадзены дазвол падлягае вяртанню ў Генеральнае консульства.
Для атрымання новага дазволу ў выпадку яго страты (крадзяжу) ў Генеральнае консульства прадастаўляецца даведка, якая пацвярджае зварот па факце страты (крадзяжу), выдадзеная органам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным на выдачу такіх даведак органам Латвійскай Рэспублікі.
Аб парадку рэгістрацыі:У адпаведнасці з названым Пагадненнем асобы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па дазволу на прыгранічны рух, абавязаны прайсці працэдуру рэгістрацыі ў выпадку знаходжання звыш пяці сутак.