Адміністрацыйныя працэдуры

З 15 снежня 2023 года будзе рэалізавана магчымасць ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у электроннай форме:

            • атрыманне пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь;

            • атрыманне дазволу на ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці ў пункце пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.

            Падаць заявы на ажыццяўленне ўказаных працэдур зацікаўленыя асобы могуць на новай версіі адзінага партала электронных паслуг (далей - АПЭУ). 

            Для падачы заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў электроннай форме неабходна аўтарызавацца на АПЭУ з дапамогай электроннага лічбавага подпісу або з дапамогай электроннай ідэнтыфікацыйнай карты Рэспублікі Беларусь, выбраць адпаведную адміністрацыйную працэдуру ў спісе даступных, запоўніць і адправіць заяву ў электроннай форме.

            Адміністрацыйнае рашэнне ў электронным выглядзе можна будзе спампаваць у асабістым кабінеце на АПЭУ.

  • Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе выдачу пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь:

    • юрыдычным асобам*;

    • фізічным асобам**;

    • юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя перавозкі, на адзін грузавы транспартны сродак*;

    Выдача пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь
    Пералік дакументаў і (або) звестак,
    што прадстаўляюцца зацікаўленымі
    асобамі ва ўпаўнаважаны орган
    для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры
    Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры* Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры
    юрыдычным асобам
    заява па ўстаноўленай форме;

    копія старонкі дакумента, якi сведчыць асобу і пацвярджае дадзеныя аб асобе, на якую афармляецца пропуск;

    за аднакратны ўезд - 5 базавых велічынь;

    на 1 месяц - 15 базавых велічынь;

    на 3 месяцы - 25 базавых велічынь;

    на 6 месяцаў - 50 базавых велічынь;

    на 1 год - 100 базавых велічынь

    15 дзён

    юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя перавозкі, на адзін грузавы транспартны сродак

    заява па ўстаноўленай форме;

    копія спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне аўтамабільнага транспарту, складнікамі працы і паслугамі якой з'яўляюцца міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, завераная подпісам і пячаткай заяўніка;

    копіі дагавораў (кантрактаў), завераныя подпісам і пячаткай заяўніка;

    копія дакумента аб рэгістрацыі грузавога транспартнага сродку (пры наяўнасці копіі дагавора арэнды грузавога транспартнага сродку або дагавора фінансавай арэнды (лізінгу), завераная подпісам і пячаткай заяўніка;

    копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, завераная подпісам і пячаткай заяўніка**

    на 1 месяц - 25 базавых велічынь;

    на 6 месяцаў - 100 базавых велічынь;

    на 1 год - 150 базавых велічынь.

    15 дзён

    фізічным асобам

    заява па ўстаноўленай форме;

    пашпарт (копія пашпарта) або дакумент для выезду за граніцу;

    дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы

    за аднакратны ўезд - 5 базавых велічынь;

    на 1 месяц - 15 базавых велічынь;

    на 3 месяцы - 25 базавых велічынь;

    на 6 месяцаў - 50 базавых велічынь;

    на 1 год - 100 базавых велічынь

    5 рабочых дзён

    * Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка, прыкладанне 22, глава 69).
    ** Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур” (артыкул 5 пункт 2).

    Дзяржаўная пошліна выплачваецца за выдачу пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь пасля прыняцця Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь рашэння аб выдачы пропуску (падпункт 1.151 пункта 1 артыкула 251 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).


    Пастанова Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2022 г. № 2 «Аб парадку выдачы і канфіскацыі пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску».


  • Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе выдачу дазволу на ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь*;

    Пералік дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры
    заява па ўстаноўленай форме; 1 месяц з дня звароту бясплатна безтэрмінова

  • Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе выдачу пропускаў на ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь**.

    Пералік дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі ва ўпаўнаважаны орган для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры Тэрмін дзеяння дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

    заява па ўстаноўленай форме;

    дакумент для выезду за граніцу;

    5 рабочых дзён з дня падачы заявы

    да 2 гадоў




  • Дзяржпошліны за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, якія прадстаўляюцца органамі пагранічнай службы, а таксама штрафы за ўчыненне правапарушэнняў зараз магчыма аплаціць з дапамогай падсістэмы аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы "Разлік" (АРІП).

    Выкарыстоўваючы мабільны або інтэрнэт-банкінг, банкаматы, інфакіёскі або традыцыйна касы банкаў можна правесці працэдуру з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошаў і банкаўскіх плацежных картак.

    Для здзяйснення плацяжу неабходна выбраць:
    Пункт "Сістэма "Разлік" (АРІП) / Іншыя рэспубліканскія паслугі / Дзяржпагранкамітэт / Выбраць паслугу, якую аплачваеце, як фізічная або юрыдычная асоба.

    Для аплаты дзяржпошлін:

    • На выдачу аднаразовага пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь;
    • На выдачу пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь;
    • На выдачу пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя перавозкі, на адзін грузавы транспартны сродак.

    Далей увесці рэгістрацыйны нумар заяўкі, які выдаў Вам рэгістратар або сфармаваў ААІС ("Адно акно")/ для фізічных асоб Прозвішча Імя Імя па бацьку, для юрыдычных асоб - УНП.

    Для аплаты:

    • штрафу за адміністрацыйнае правапарушэнне

    ўвесці Прозвішча Імя Імя па бацьку / Суму плацяжу / Праверыць карэктнасць інфармацыі / Здзейсніць плацёж.

    Пры ажыццяўленні плацяжу ў касе банка, варта паведаміць касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).

  • РЭЖЫМ ПРЫЁМУ
    аддзялення ўліку, выдачы дакументаў і пропускаў:

    панядзелак-пятніца — з 09.00 да 18.00,
    абед — з 13.00 да 14.00
    (у перадсвяточныя дні праца аддзялення скарачаецца на адну гадзіну)

    Кантактны тэлефон (факс)

    аддзялення ўліку, выдачы дакументаў і пропускаў:
    (017) 329-18-39.

    Заява зацікаўленай асобы можа быць пададзена як у пісьмовай, так і ў электроннай форме.



  • Выпіска з пункта 7 Палажэння аб рэжыме ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь

    У выдачы пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску можа быць адмоўлена ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама:

    — пры наяўнасці звестак аб фізічнай асобе ў банку даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана;

    — пры наяўнасці звестак аб замежным грамадзяніне або асобе без грамадзянства ў Спісе асоб, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, і (або) у Спісе асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы;

    — у выпадку здзяйснення раней фізічнай асобай правапарушэнняў у галіне заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы;

    — у іншых выпадках па матываваным рашэнні ўпаўнаважанай службовай асобы органаў пагранічнай службы ў мэтах забеспячэння пагранічнай бяспекі.

    Пропуск на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску падлягае канфіскацыі ўпаўнаважанымі службовымі асобамі органаў пагранічнай службы:

    — пры атрыманні інфармацыі аб наяўнасці звестак аб фізічнай асобе ў банку даных аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана;

    — пры атрыманні інфармацыі аб наяўнасці звестак аб замежным грамадзяніне або асобе без грамадзянства ў Спісе асоб, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, і (або) у Спісе асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы;

    — у выпадку выкарыстання пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску іншай фізічнай асобай, не пазначанай у ёй;

    — пры выяўленні прыкмет падробкі пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску;

    — пры заканчэнні тэрміну дзеяння пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску;

    — у выпадку здзяйснення фізічнай асобай правапарушэнняў у галіне заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы;

    — у іншых выпадках па матываваным рашэнні ўпаўнаважанай службовай асобы органаў пагранічнай службы ў мэтах забеспячэння пагранічнай бяспекі.

    У выпадку канфіскацыі ўпаўнаважанымі службовымі асобамі органаў пагранічнай службы пропуску на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску па ўказаных падставах унесеная зацікаўленымі асобамі плата за іх выдачу не вяртаецца.


** Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 № 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання» (гл. 18).

** Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (гл.14).

*** Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка, дадатак 22, пункт 86).

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь