Баннеры на главную бел

Беларускія пагранічнікі ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2023

Сёння, 15 лютага, у Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ён быў устаноўлены Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157. Ва ўсіх падраздзяленнях беларускай граніцы праходзяць мітынгі, сустрэчы з ветэранамі і сваякамі загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Беларускія пагранічнікі ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Напярэдадні памятнай даты ў Храме-Помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску прайшоў малебен з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў і іх сем'яў аб саслужыўцах, сынах і мужах. Тут у крыпце Храма перад капсулай з афганскай зямлёй з пяці баявых правінцый прадстаўнікі пагранічнага ведамства ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.

На востраве Мужнасці і Смутку ў сталіцы 15 лютага адбылося ўрачыста-жалобнае мерапрыемства, прысвечанае 34-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва пагранічнага ведамства на чале са Старшынёй Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнантам Анатолем Лапом, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы, курсанты Інстытута пагранічнай службы. Кветкі і вянкі ўсклалі да мемарыяла на Востраве Мужнасці і Смутку, а таксама да ўстаноўленага тут памятнага каменя воінам-пагранічнікам.

Пасля цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак адбыўся мітынг. Памяць аб тых, хто не вярнуўся з Афганістана, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, а таксама сышоў з жыцця ўжо ў мірны час, ушанавалі хвілінай маўчання.

«Афганістан – гэта асаблівая старонка ў гісторыі пагранічных войскаў. Ужо шмат гадоў мы збіраемся ў гэты памятны для нас усіх дзень на Востраве Мужнасці і Смутку, каб ушанаваць памяць удзельнікаў афганскай вайны, – распавёў намеснік старшыні рэспубліканскай палаты грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» Сяргей Папоў. – Бо пагранічнікі былі першымі, хто ўвайшоў у гэтую краіну, і апошнімі, хто яе пакінуў. Вартавыя граніцы з гонарам выканалі ўсе пастаўленыя перад імі задачы, правялі шэраг найскладанейшых ваенных аперацый, праявили сапраўдную гераічнасць і мужнасць.

За 10 лет боевых действий через Афганистан прошли более 62 тысяч пограничников, а группировка погранвойск провела 1113 операций, в ходе которых было обезврежено большое количество незаконных вооружённых формирований, обеспечена безопасность южных рубежей Советского Союза. При проведении спецопераций погибли 576 пограничников, 34 из них были белорусами.
За 10 гадоў баявых дзеянняў праз Афганістан прайшлі больш за 62 тысячы пагранічнікаў, а групоўка пагранвойскаў правяла 1113 аперацый, падчас якіх была абясшкоджана вялікая колькасць незаконных узброеных фарміраванняў, гарантавана бяспека паўднёвых рубяжоў Савецкага Саюза. Пры правядзенні спецаперацый загінулі 576 пагранічнікаў, 34 з іх былі беларусамі.

У гэты памятны дзень ваеннаслужачыя і сваякі воінаў-інтэрнацыяналістаў наведалі месцы пахавання загінуўшых воінаў - удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане.