Баннеры на главную бел

У Брэсцкай вобласці адбылася сустрэча намеснікаў Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны

01.03.2019
У Брэсцкай вобласці адбылася сустрэча намеснікаў Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны
1 сакавіка ў н.п. Каменюкі Брэсцкай вобласці адбылася рабочая сустрэча дэлегацый на чале з намеснікамі Галоўных пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны - Першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Ігара Буткевіча і Першага намесніка Старшыні Дзяржаўнай пагранiчнай службы Украіны генерал-лейтэнанта Васіля Серватюка. 

Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся планамі і перспектывамі супрацоўніцтва пагранічных ведамстваў, абмеркавалі парадак узаемадзеяння пры правядзенні дэмаркацыйных работ на сумесным участку гранiцы, у прыватнасці ў раёнах зон адчужэння Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Кіраўнікі дэлегацый адзначылі рост эфектыўнасці аховы беларуска-ўкраінскай гранiцы ў ходзе сумесных пагранічных аперацый, якiя праводзяцца на рэгулярнай аснове. 

Вынікам рабочай сустрэчы стала падпісанне Плана скаардынаванага інжынерна-тэхнічнага абсталявання беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай гранiцы, Плана сумеснай спецыяльнай пагранічнай аперацыі "Палессе-2019» і дакумента аб Парадку ўзаемадзеяння пагранічных упаўнаважаных Рэспублікі Беларусь і Украіны пры правядзенні дэмаркацыйных работ на беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай гранiцы.