Баннеры на главную бел

Беларускія пагранiчнікі вывучаць міжнародны вопыт утрымання затрыманых асоб

21.03.2019
Беларускія пагранiчнікі вывучаць міжнародны вопыт утрымання затрыманых асоб
18 сакавіка ў пункце пропуску «Мядзінінкай» кіраўнікі пагранічных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі падпісалі партнёрскае пагадненне па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Будаўніцтва цэнтра размяшчэння мігрантаў у г. Пабраде».

Дзяржпагранкамітэт удзельнічае ў буйнамаштабным праекце, які рэалізуецца ў рамках Праграмы ЕС па трансгранічным супрацоўніцтве «Латвія-Літва-Беларусь» на 2014-2020 гады, у якасці партнёра. Вядучым бенефіцыярам і атрымальнікам тэхнічнай дапамогі з'яўляецца Служба аховы Дзяржаўнай гранiцы пры МУС Літоўскай Рэспублікі.

У рамках праекта афіцэры пагранiчнай службы Беларусі прымуць удзел у чатырох семінарах на беларускай і літоўскай тэрыторыі, на якіх будуць вывучаць міжнародныя стандарты ўтрымання затрыманых асоб і еўрапейскі вопыт у гэтай галіне.

Раней падобнае партнёрскае пагадненне са Службай аховы Дзяржаўнай гранiцы пры МУС Літоўскай Рэспублікі было падпісана ў рамках падрыхтоўкі праекта БОМБЕЛ-4, якім прадугледжваецца развіццё тэлекамунікацыйнай інфраструктуры на беларуска-літоўскай гранiцы, а асноўным атрымальнікам тэхнічнай дапамогі з'яўляецца Дзяржпагранкамітэт Беларусі.